Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да захавання і развіцця роднай мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў з 15 снежня па 19 снежня 2025 года ў каледжы прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
15 снежня навучэнцы 2 курса прынялі ўдзел у лінгвістычнай віктарыне “ Мова родная, мова беларуская”, якая ўключала пытанні гісторыі беларускай мовы. 

Пераможцам стаў Адаська Кірыл, другое месца заняў Сурма Сяргей , трэцяе – Табола Данііл. 

16 снежня ў групе 42 быў праведзены адкрыты ўрок па тэме “Нормы сучаснай беларускай мовы; памылкі, выкліканыя іх парушэннем”. 
Пры арганіцацыі работы на ўроку выкладчык выкарыстаў метады і прыемы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Выкарыстанне такіх прыемаў дало магчымасць сістэматызаваць вучэбны матэрыял, акцэнтаваць увагу навучэнцаў на галоўным, павялічыць аб’ём тэарэтычных ведаў, стымуляваць актыўную пазнавальную дзейнасць  на ўроку.

 Фарміраванне трывалых арфаграфічных навыкаў — адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове.
18 снежня навучэнцы 1 курса прынялі ўдзел у турніры знаўцаў мовы “Хто жадае стаць выдатнікам ?” 
19 снежня цікава прайшло мерапрыемства “Размаўляем па-беларуску”
Мэта -  зацікавіць навучэнцаў вывучэннем роднай мовы,  паказаць яе прыгажосць, мілагучнасць, пазнаёміць з адметнымі рысамі беларускай мовы, якія робяць яе непадобнай да іншых.
Удзельнікі   перакладалі словы і словазлучэнні  з рускай мовы     на беларускую, тлумачылі значэнне рэдкаўжывальных беларускіх слоў, фразеалагізмаў, афарызмаў, слухалі вершы беларускіх паэтаў, беларускія народныя песні.

 


Вернуться назад
20-12-2025, 09:17