Анонс


У адпаведнасці з гадавым планам работы з 15 па 20 снежня  у Баранавіцкім дзяржаўным каледжы будаўнікоў  будзе праходзіць прадметны тыдзень па беларускай мове і літаратуры.

Каляду  вітаем, гасцей запрашаем!
Вы калі-небудзь спрабавалі калядаваць?  Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным. 
Што такое калядкі, як калядаваць у наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіт – пра ўсё гэта Вы даведаецеся падчас тыдня «Каляду  вітаем, гасцей запрашаем!» 
Раней лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. Запрашаем Вас «дакрануцца» да традыцый i абрадаў беларускага народа і закласці падмурак для шчаслівага наступнага году!
Са святачкамі! З Калядачкамі!


Вернуться назад
15-12-2025, 15:25