У адпаведнасці з гадавым планам работы з 15 па 20 снежня у Баранавіцкім дзяржаўным каледжы будаўнікоў будзе праходзіць прадметны тыдзень па беларускай мове і літаратуры.
Каляду вітаем, гасцей запрашаем!
Вы калі-небудзь спрабавалі калядаваць? Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным.
Што такое калядкі, як калядаваць у наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіт – пра ўсё гэта Вы даведаецеся падчас тыдня «Каляду вітаем, гасцей запрашаем!»
Раней лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. Запрашаем Вас «дакрануцца» да традыцый i абрадаў беларускага народа і закласці падмурак для шчаслівага наступнага году!
Са святачкамі! З Калядачкамі!





























