Каляду вітаем, гасцей запрашаем!


Што такое калядкі, як калядаваць у наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіты - пра ўсё гэта вучні і госці даведаліся, наведаўшы мерапрыемства «Каляду   вітаем, гасцей запрашаем!» 
Актавая зала стылізавана пад пакой беларускай хаты, упрыгожана вышыванымі ручнікамі, тканымі дыванамі. У цэнтры размясціўся стол з рознымі прысмакамі. Калядоўшчыкi спявалi калядныя песнi-шчадроўкi, расказвалi вершы, танцавалi, з гасцямi гулялi ў беларускiя народныя гульнi. 

На гэтым свяце гучалі выключна беларускія песні, вершы. Свята дало магчымасць «дакрануцца» да традыцый i абрадаў беларускага народа. 
Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. 

 

 


Вернуться назад
6-01-2026, 09:11