Што такое калядкі, як калядаваць у наш час, як зрабіць касцюмы і рэквізіты - пра ўсё гэта вучні і госці даведаліся, наведаўшы мерапрыемства «Каляду вітаем, гасцей запрашаем!»
Актавая зала стылізавана пад пакой беларускай хаты, упрыгожана вышыванымі ручнікамі, тканымі дыванамі. У цэнтры размясціўся стол з рознымі прысмакамі. Калядоўшчыкi спявалi калядныя песнi-шчадроўкi, расказвалi вершы, танцавалi, з гасцямi гулялi ў беларускiя народныя гульнi.
На гэтым свяце гучалі выключна беларускія песні, вершы. Свята дало магчымасць «дакрануцца» да традыцый i абрадаў беларускага народа.
Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе.


































